Тэма: Канчаткі прыметнікаў у творным і месным склонах. 4 клас
Мэты:
1) Фарміраваць веды аб правапісе канчаткаў прыметнікаў творнага і меснага склонаў.
2) Развіваць уменне аналізаваць моўны матэрыял і рабіць на ім высновы.
3) Актывізаваць слоўнікавы запас пры падборы прыметнікаў у словазлучэннях.
Абсталяванне: карткі
Канчаткі прыметнікаў
Т. скл.
муж., ніякі род -ым, -ім
жан. род -ай, -ой, -яй або –аю, -ою, -яю
М. скл.
муж., ніякі род -ым, -ім
жан. род -ай, -ой, -яй
Ход уроку:
Арганізацыйны момант:
— Сядайце, калі-ласка. Які ў вас сёння настрой? На самой справе настрой ва ўсіх выдатны, але некаторыя гэтага яшчэ проста не заўважылі. Давайце паспрабуем адкрыць у сябе гэтую весялосць. Для гэтага мы проста павінны ўважліва слухаць і са здавальненнем выконваць заданні. Гэта абавязкова атрымаецца. Вам падамаецца, калі усё атрымоўваецца? Тады пачнем.
Актуалізацыя патрэбных ведаý:
Адкажыце, калі-ласка, што мы вывучалі на мінулых уроках беларускай мовы?
Канчаткі прыметнікаў у розных склонах.
А хто можа сказать, якія склоны мы ўжо прайшлі?
Н., Р., Д., В.
А ці ёсць яшчэ якія-небудзь склоны?
Ёсць.
Якія?
Т., М.
Хто ўжо здагадаўся, з чым мы будзем знаёміцца сёння?…
Сёння мы будзем знаёміцца з канчаткамі прыметнікаў у Т. і М. склонах.
— Так, але спачатку давайце праверым, як вы выканалі дамашняе заданне і ўспомнім мінулы матэрыял.
3.Праверка дамашняга задання:
(Практыкаванне 196)
— Вам трэба было паставіць прыметнікі ў Д. скл. і перакласці словазлучэнні на рускую мову. (Осеннему ветру, летнему утру, позднему вечеру, морозной ночи, холодному ветру)
— Давайце ýспомнім, якія канчаткі маюць прыметнікі
мужчынскага і ніякага роду ў Д.скл.: -ому, -аму, -яму (вялікаму дому)
жаночага роду ў Д. скл.: -ой, -ай, -яй (ласкавай маці)
мужчынскага роду у В.скл.: -ога, -ага, -яга (разумнага хлопчыка)
ніякага роду ў В.скл.: -ое, ае, яе (жаданае сонейка)
жаночага роду ў В. скл.: -ую, -юю (вясёлую дзяўчынку)
Вывучэнне новага матэрыялу:
работа са слоўнікавым матэрыялам:
(старонка 117 практыкаванне 202)
Паслухайце. (Настаўнік выразна чытае верш)
Як вы думаеце, чаму Ніл Гілевіч лічыць, што уставаць трэба рана?
Каб усё паспець.
Убачыць, як прачынаецца прырода.
— Пачытайце пра сябе. Знайдзіце і назавіце прыметнікі творнага склону. Вызначце іх род і канчатак…
Скажыце, а якія яшчэ бываюць сонца, вецер, дзень? …
Прыдумайце да іх прыметнікі….
— Прыдумайце, калі-ласка прыметнік жаночага роду і пастаўце яго ў творны склон. (якаснай рэччу, шкляной вазай, вясенняй кветкай) Назавіце канчатак….
— Паглядзіце яшчэ раз на практыкаванне, успомніце прыметнікі, якія вы называлі і скажыце, якія канчаткі маюць прыметнікі м., н., ж. роду ў творным склоне.
разбор правіла:
— Зараз давайце прачытаем правіла на старонцы 117 і паглядзім, якія канчаткі мы яшчэ не назвалі. (Чытаюць, раздаюцца карткі) Праглядзіце картку. Хто яшчэ раз скажа, якія канчаткі маюць прыметнікі ў Т. скл., можаце падглядваць на картку.
Хвілінка чыстапісання:
— Усе запомнілі, тады адгарніце сшыткі. Запішыце 16 лютага, класная работа. Правядзем хвілінку чыстапісання. Дзеці пішуць “ý”, “і”.
Замацаванне вывучанага:
— Старонка 118 практыкаванне 204. Дапішыце ў сказы назоўнікі з прыметнікамі, пастаўце іх у творным склоне. Абазначце канчаткі прыметнікаў. (Дзеці выконваюць пісьмова. Каментыруюць па-чарзе)
— Старонка 117 практыкаванне 203. Прачытайце заданне. Выконваем самастойна. З адным са словазлучэннем складзіце сказ.
Гімнастыка для вачэй.
Вывучэнне новага матэрыялу:
работа са слоўнікавым матэрыялам:
(старонка 119 практыкаванне 207)
Паслухайце. (Настаўнік выразна чытае верш)
Як вы думаеце, чаму аўтар называе сваю страну плюшавай?…
— Прачытайце. Вусна вызначце род і склон прыметнікаў, назавіце іх суфіксы і канчаткі….
— З канчаткамі якога склону супадаюць канчаткі прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду ў месным склоне?…
— З канчаткамі якіх склонаў супадаюць канчаткі прыметнікаў жаночага роду ў месным склоне?…
— Паглядзіце яшчэ раз на практыкаванне і скажыце, якія канчаткі маюць прыметнікі м., н., ж. роду ў месным склоне.
разбор правіла:
— Зараз давайце прачытаем правіла на с. 119 і паглядзім ці правільна мы сказалі. Праглядзіце картку. Хто яшчэ раз скажа, якія канчаткі маюць прыметнікі ў М. скл., можаце падглядваць на картку.
Замацаванне вывучанага:
— Старонка 120 практыкаванне 209. Прачытайце. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Вусна вызначце склон прыметнікаў. Выконваем разам.
Падвядзенне вынікаў:
— Хто скажа, з чым мы знаёміліся на уроку….
— Назавіце канчаткі прыметнікаў Т. скл….
— Назавіце канчаткі прыметнікаў М. скл….
— Хто знайшоў сабе выдатны настрой? А хто жадае, каб яго настрой быў яшчэ лепш? М.б. ён падымецца на наступным уроку. Адгарніце дзённікі. Запішыце дамашняе заданне: старонка 120 практыкаванне 210. Вам трэба будзе паставіць прыметнікі ў патрэбным склоне і абазначыць іх род, склон.
Якасная адзнака працы вучняў.