Тэма: Канчаткі прыметнікаў у множным ліку. 4 класс
Мэты:
1) Фарміраваць веды аб правапісе канчаткаў прыметнікаў множнага ліку.
2) Развіваць уменне дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў у патрэбным родзе, ліку і склоне.
3) Актывізаваць слоўнікавы запас пры падборы прыметнікаў у словазлучэннях.
Абсталяванне:
1. Карткі:
Канчаткі прыметнікаў у множным ліку
Н. якія? -ія, -ыя
Р. якіх? -іх, -ых
Д. якім? -ім, -ым
В. якія? -ія, -ыя
якіх? — іх, -ых
Т. якімі? -імі, -ымі
М аб якіх? -іх, -ых
Ход уроку:
Арг. Момант:
Сядайце, калі-ласка. Які ў вас сёння настрой?
Добры.
Давайце зробім яго вельмі добрым. Для гэтага трэба ўважліва слухаць і працаваць на уроку, каб не было часу, для сумавання. Давайце пачнем. Спачатку давайце праверым, як вы выканалі дамашняе заданне і ўспомнім мінулы матэрыял.
2. Праверка дам. Задання:
(Практыкаванне 196)
Вам трэба было паставіць прыметнікі ў патрэбным склоне, абазначыць іх род і склон. Давайце успомнім, якія канчаткі маюць прыметнікі мужчынскага і ніякага роду ў Т.скл.
-ым, -ім
Жаночага роду ў Т скл.
-ой, -ай, -яй або –аю, -яю, -ою
Мужчынскага і ніякага роду ў М.скл.
-ым, -ім
Жаночага роду ў М скл.
-ой, -ай, -яй
Новая тэма:
работа са слоўнікавым матэрыялам (Старонка 121)
— Сёння мы будзем знаёміцца з канчаікамі прыметнікаў у множным ліку. Склонавыя пытанні прыметнікаў у множным ліку не такія, як у адзіночным. Звярніце на гэта ўвагу. Прачытайце, выдзяляючы канчаткі прыметнікаў….
Праглядзіце яшчэ раз і скажыце, ці змяняюцца па родах прыметнікі ў множным ліку?
Не.
— Паглядзіце на практыкаванне, на карткі і раскажыце, як змяняюцца канчаткі прыметнікаў па склонах у множным ліку….
Хвілінка чыстапісання:
— Усе запомнілі, тады адгарніце сшыткі. Запішыце 16 лютага, класная работа.
Правядзем хвілінку чыстапісання….
Фарміраванне уменняў і навыкаў:
(Старонка 122 практыкаванне 211)
Прачытайце. (Настаўнік праводзіць слоўнікавую работу: статак, пастка) Што дазволіла першабытным людзям менш залежыць ад прыроды?
Жывёлагадоўля.
Выпішыце прыметнікі разам з назоўнікамі, да якіх яны адносяцца. Абазначце канчаткі прыметнікаў і вызначце іх склон. Працуем разам, па чарзе. Уважліва слухайце адзін аднаго. (Першае словазлучэнне разбірае настаўнік як узор)
Гімнастыка для вачэй.
Замацаванне:
(Практыкаванне 212)
— Наступнае практыкаванне выконваем самастойна. Пастаўце назоўнікі сяброўка, сваяк, дзень, дрэва ў вінавальным склоне множнага ліку. Далучыце да іх прыметнікі дарагі, блізкі, марозны, сухі ў патрэбным ліку і склоне. Атрыманыя словазлучэнні дапішыце да наступных дзеясловаў. Вызначце канчаткі прыметнікаў. (Прыклад: віншую дараг[ую] сяброўку)
(Практыкаванне 215)
— Складзіце словазлучэнні са слоў правага слупка, дапішыце іх у патрэбным склоне да слоў левага слупка. Абазначце канчаткі прыметнікаў і іх склон. Выконваем самастойна.
Падвядзенне вынікаў:
— Хто скажа, з чым мы знаёміліся на уроку?…
— Назавіце канчаткі прыметнікаў у множным ліку….
— Адгарніце дзённікі. Запішыце дамашняе заданне старонка 124 практыкаванне 214. Вам трэба будзе спісаць практыкаванне, вызначыць склон назоўнікаў і прыметнікаў, абазначыць канчаткі.