Конспект урока математики «Дзеянні з лікамі, атрыманнымі ў выніку вымярэння» ( с презентацией)
Тэма: Дзеянні з лікамі, атрыманнымі ў выніку вымярэння.
Мэта: адпрацаваць навыкі выканання дзеянняў з рознымі велічынямі.
Задачы:
•Садзейнічаць фарміраванню ўмення выконваць арыфметычныя дзеянні з лікамі, атрыманымі ў выніку вымярэння;
•Спрыяць развіццю ўмення прымяняць атрыманыя веды на практыцы;
•Вучыць арыентавацца ў назвах мер даўжыні, масы, часу;
•Садзейнічаць фарміраванню слыхавога і зрокавага ўспрымання, развіццю мовы, увагі і мыслення;
•Стварыць умовы для развіцця пазнавальнай цікавасці, прывіваць дысцыпланаванасць і ўмення працаваць самастойна, у пары.
Абсталяванне: падручнікі, карткі з заданнямі, праектар для дэманстрацыі прэзентацыі, камп’ютары для выканання практыкаванняў.
Ход урока
1.Арганізацыйны момант.
-Сёння мы адпраўляемся ў дарогу – у дарогу да Васьмёркі. Каб дайсці да яе, вам неабходна будзе пераадолець шмат цікавых і нават часам складаных перашкод. Я жадаю вам пазнавальнай, вяселай і карыснай дарогі. У добры шлях!
2. Вусны лік.
-Неабходна рашыць прыклады, выбраць адказы і прыкрапіць іх да адпаведных прыкладаў:
120:10= 340+1=
50*3= 5:5=
40+4= 360*1=
700:10= 250+10=
-Размясціце атрыманыя адказы ў парадку ўзрастання.
-Што такое ВЕЛІЧЫНІ? (лікі, атрыманыя пры вымярэнні).
-Успомніце, што мы вымяраем і ў якіх мерах? (СЛАЙД 1).
-Звярніце ўвагу на малюнкі. Як вы лічыце, якія прадметы тут лішнія і чаму? (СЛАЙД 2)
3.Слоўнікавая работа.
–А што гэта за прыбор? Для чаго ён патрэбен?(СЛАЙД 3)
– БЯЗМЕН.
-Давайце вызначым пры дапамозе бязмена, якую ж масу ведаў вы носіце ў школу (узважыць партфель).
Адзначце сябе, які шлях вы прайшлі па дарозе да 8. Хто рухаўся хутчэй, а хто павольней?
4. Асноўная частка. Работа на картках (дыферэнцыяцыя)
1. Выпісаць толькі тыя лікі, якія атрыманы пры вымярэнні дзвумя мерамі:
3м50см; 30мм; 1дм5см; 45кг; 250г; 7кг500г; 1ц; 9г; 1г45мін; 14г30мін; 2т600кг
2.Выпісаць тыя лікі, якія атрыманы пры вымярэння велічынь:
400м; 90г; 38 пакетаў; 6см5мм; 7 апельсінаў; 22 гады; 7000; 60с; 59км; 340 кватэр; 800т; 12 мес; 27км5м.
(СЛАЙД 4) – праверка.
Адзначце сябе, які шлях вы прайшлі па дарозе да 8. Хто рухаўся хутчэй, а хто павольней?
ФІЗХВІЛІНКА (СЛАЙД 5). –вымяраць можна не толькі прадметы. Давайце прыкладна вызначым ваш рост адносна той тога. –Хто з вас вышэйшы, а хто ніжэйшы? (параўноўваюць свій рост адносна той тога)
•Замацаванне. Праца ля дошкі.
—Неабходна перавесці з адной велічыні ў другую (па чарзе да дошкі, запісваюць пад дыктоўку, рашаюць з каменцірваннем)
4м=…см 5т=…кг 3г=…мін
4*100см=400см 5*1000кг=5000кг 3*60мін=180мін
6км=…м 4мін=..с 2ц=…кг
6*1000м=6000м 4*60с=240с 2*100кг=200кг
Адзначце сябе, які шлях вы прайшлі па дарозе да 8. Хто рухаўся хутчэй, а хто павольней?
7.Праца за камп’ютарамі. Выкананне тэставага задання.
-Хачу паглядзець, як вы умееце працаваць самастойна і як вы засвоілі дадзеную тэму. Калі ласка, сядайце да камп’ютараў і выканайце некалькі практыкаванняў для замацавання.
Адзначце сябе, які шлях вы прайшлі па дарозе да 8. Хто рухаўся хутчэй, а хто павольней?
8.Праца па падручніку. Рашэнне задачы.
-Адкрыйце падручнікі на стар.39. Задача пад №2. Чытае Уладзік. (СЛАЙД6)
•9ц80кг+3ц20кг=13ц (2бр.)
•9ц80кг+13ц=22ц80кг(дзве бр.)
Адзначце сябе, які шлях вы прайшлі па дарозе да 8. Хто рухаўся хутчэй, а хто павольней?
9.Рэфлексія і падвядзенне вынікаў урока.
-ці дайшлі вы да 8? Што вам перашкаджала на шляху? Якія цяжкасці ўзніклі? Што было найбольш легкім, цікавым?
-Дзякуй за выдатную працу.
спасибо большое!