Урок па прадмету «Мая радзiма — Беларусь» Тэма: «Яраслаў Мудры — сын Рагнеды».
Мэты:
1) Пазнаёмiць вучняў з роляй, якую адыграў ў гісторыі вялікі князь Яраслаў — сын Рагнеды.
2) Садзейнічаць развіццю ў вучняў мыслення, з дапамогай выканання заданняў.
3) Выхоўваць у дзяцей разуменне агульнасці лёсу трох братніх славянскіх народаў — беларускага, рускага, украінскага.
Абсталяванне: Метадычныя рэкамепдацыі да новага вучэбнага дапаможніка. Пачатковая школа. № 8, 2002. Карткі. схема: Князь Яраслаў: военачальнік, асветнік, сын Рагнеды. Склаў законы. Пабудаваў храм.
Афармленне класнай дошкі:
Дата
11 стагоддзе
Гарады
Кіеў
Ноўгарад
Полацк
Паняцці І назвы
Закон «Руская Праўда»
Храм Святой Сафіі
Ход урока
Арганiзацыйны момант:
— Сядайце. Як ваш настрой? Давайце усмiхнемся адзiн аднаму, каб ён стау яшчэ лепей.
2. Праверка дамашняга задання: Клас слухае паведамленне пра Рагнеду, якое дзеці рыхтавалі дома.
3. Падрыхтоука да вывучэння новага матерыялу: Увага вучняў звяртаецца на класную дошку. Вы ведаеце што гэта на дошцы? Тады паслухайце ўважлiва i даведаецеся, а потым мы выканаем заданнi.
4. Вывучэнне новага матерыялу: Падручнiк старонка 40 – 41. Слоунiкавая праца: Кiеўская Русь, закон, пакаранне, сварка. Значэнне слоу высвятляецца з вопыту вучняу, кантэксту i так далей.
5. Фiзхвiлiнка:
6. Замацаванне матэрыялу:
— Зарас яшчэ раз праглядзiце тэкст на старонках 40 — 41 самастойна. Разглядзiце малюнак на старонцы 41. Заданне 1. Запішыце вывучаныя гістарычныя паняцці і вусна растлумачыць іх сэнс. Заданне 2. Злучыць імёны з назвамі гарадоў:
Рагвалод Полацк
Уладзімір Кіеў
Яраполк Ноўгарад
Рагнеда
Ізяслаў Заслаўе
— Успомніце, у якім стагоддзі жылі Рагвалод, Рагнеда, Ізяслаў (10ст.). Колькі ў Рагнеды было дзяцей (тры сыны і дзве дачкі).
7. Сiстэматызацыя вывучанага: Лагічнае заданне: Чаму Яраслава называлі Мудрым? Расскажыце падрабязна.
8. Падвядзенне вынiкау: Аб чым мы сёння даведалiся? Што вам найбольш запомнiлася, спадабалася?
9. Рэфлексiя: Цi было вам цiкава на уроку? Хто думае што працавау добра, падымiце руку. Хто думае што павiнен прыкласцi больш намаганняу для добрага вынiку? Чые адказы вам спадабалiся?
10. Дамашняе заданне: Запiшыце у дзённiках старонка 40 — 41 чытаць, адказваць на пытаннi.
11. Ацэнка дзейнасцi вучняу.