Тэма: Займеннiк як часцiна мовы. 4 клас
Мэты:
1) Фарміраваць веды аб займенніку, як часціне мовы.
2) Развіваць уменне знаходзіць у тэксце і ў вуснай мове займеннікі і словы, якія яны замяняюць.
3) Актывізаваць уменне ўжываць займеннікі.
4) Васпітваць культуру маўлення.
Абсталяванне: схема
Займеннік – часціна мовы. Указвае на асобу, прадмет, але не называе іх.
Я, ты, ён, яна, яно – адзіночны лік
Мы, вы, яны – множны лік
Ход уроку:
Арганізацыйны момант:
— Сядайце, калі-ласка. Не сумняваюся, што ваш настрой выдатны.
2. Праверка дамашняга задання:
(Практыкаванне 214)
— Адкрываем сшыткі, каб праверыць дамашняе заданне. Называем склоны і канчаткі.
Вывучэнне новага матэрыялу:
Паслухайце мяне ўважліва. (Настаўнік чытае тэкст на старонцы 126)
Аб чым гэты тэкст? Чаму займеннік так назвалі?
аналіз матэрыялу:
(старонка 126 практыкаванне 217)
Паслухайце. (Настаўнік выразна чытае тэкст) Слоўнікавая работа: знаўца авіяцыйная справа, сілуэт, злынецца.
— Пачытайце пра сябе гэты тэкст і заданне. Давайце яго выканаем. Выдзеленыя словы называюцца займеннікамі. Як вы думаеце, чаму?
разбор правіла:
Зарас давайце прачытаем правіла на старонцы 127. Хто раскажа гэта правіла сваімі словамі, можаце падглядваць на картку.
Разбярэм прыклад з правіла.
Хвілінка чыстапісання:
— Правядзем хвілінку чыстапісання. Дзеці пішуць спалучэнне “Іі” (Слабым вучням трэба напісаць толькі тры спалучэнні). У назве якога месяца ёсць гэта літара? (Сакавік, красавік, ліпень, жнівень, лістапад) Які зарас месяц? Які будзе наступны? Саставім сказ з яго назвай. (Сакавік)
Замацаванне вывучанага:
Старонка 127 практыкаванне 218 выконваем вусна. (Настаўнік паказвае ўзор) (Слабыя вучні вызываюцца апошнімі)
Старонка 128 практыкаванне 219. Прачытайце заданне. Выконваем частку задання, якая знаходзіцца над малюнкамі.
Фізхвілінка.
Замацаванне вывучанага:
— Старонка 129 практыкаванне 220. Прачытайце. Выканаем пісьмова. Выпішам займеннікі і словы, якія яны замяняюць у дужках праз коску, над верхам падпішам лік займеннікаў. (Міколу, Дашы і Уладу аказваецца індывідуальная дапамога ў форме пастаяннага кантролю, індывідуальнай паэтапнай інструкцыі і звароту да дзейнасці, гэта робіцца таму, што яны маюць нізкі ўзровень развіцця здольнасці канцэнтраваць ўвагу на дзейнасці, малы памер увагі і нізкую працаздольнасць)
Падвядзенне вынікаў:
— Хто скажа, з чым мы знаёміліся на уроку? Што мы рабілі?
— Адгарніце дзённікі. Запішыце дамашняе заданне: старонка 127 паўтарыць правіла, практыкаванне 219 другая частка задання. Вам трэба будзе запісаць сказы з займеннікамі і сказы з назоўнікамі па ўзору.
Адзнака працы вучняў.