Поиск по сайту

Об авторе

Страна, город:
Беларусь
Баллы: 12,527

* Скачивание материалов доступно только зарегистрированным пользователям.

You are here

Тэма: Займеннiк як часцiна мовы. 4 клас

up
Проголосовали 506 пользователей.

Мэты:

 1) Фарміраваць веды аб займенніку, як часціне мовы. 

2) Развіваць уменне знаходзіць у тэксце і ў вуснай мове займеннікі і словы, якія яны замяняюць.

 3) Актывізаваць уменне ўжываць займеннікі.

 4) Васпітваць культуру маўлення.

Абсталяванне: схема

Займеннік – часціна мовы. Указвае на асобу, прадмет, але не называе іх.

Я, ты, ён, яна, яно – адзіночны лік

Мы, вы, яны – множны лік

Ход уроку:

Арганізацыйны момант:

- Сядайце, калі-ласка. Не сумняваюся, што ваш настрой выдатны. 

2. Праверка дамашняга задання:

(Практыкаванне 214)

- Адкрываем сшыткі, каб праверыць дамашняе заданне. Называем склоны і канчаткі.

Вывучэнне новага матэрыялу: 

Паслухайце мяне ўважліва. (Настаўнік чытае тэкст на старонцы 126)

Аб чым гэты тэкст? Чаму займеннік так назвалі?

аналіз матэрыялу:

(старонка 126 практыкаванне 217)

Паслухайце. (Настаўнік выразна чытае тэкст) Слоўнікавая работа: знаўца авіяцыйная справа, сілуэт, злынецца.

- Пачытайце пра сябе гэты тэкст і заданне. Давайце яго выканаем. Выдзеленыя словы называюцца займеннікамі. Як вы думаеце, чаму?

разбор правіла:

Зарас давайце прачытаем правіла на старонцы 127. Хто раскажа гэта правіла сваімі словамі, можаце падглядваць на картку. 

Разбярэм прыклад з правіла.

Хвілінка чыстапісання:

- Правядзем хвілінку чыстапісання. Дзеці пішуць спалучэнне “Іі” (Слабым вучням трэба напісаць толькі тры спалучэнні). У назве якога месяца ёсць гэта літара? (Сакавік, красавік, ліпень, жнівень, лістапад) Які зарас месяц? Які будзе наступны? Саставім сказ з яго назвай. (Сакавік)

Замацаванне вывучанага:

Старонка 127 практыкаванне 218 выконваем вусна. (Настаўнік паказвае ўзор) (Слабыя вучні вызываюцца апошнімі)

Старонка 128 практыкаванне 219. Прачытайце заданне. Выконваем  частку задання, якая знаходзіцца над малюнкамі.

Фізхвілінка.

Замацаванне вывучанага:

- Старонка 129 практыкаванне 220. Прачытайце. Выканаем пісьмова. Выпішам займеннікі і словы, якія яны замяняюць у дужках праз коску, над верхам падпішам лік займеннікаў. (Міколу, Дашы і Уладу аказваецца індывідуальная дапамога ў форме пастаяннага кантролю, індывідуальнай паэтапнай інструкцыі і звароту да дзейнасці, гэта робіцца таму, што яны маюць нізкі ўзровень развіцця здольнасці канцэнтраваць ўвагу на дзейнасці, малы памер увагі і нізкую працаздольнасць)

Падвядзенне вынікаў:

- Хто скажа, з чым мы знаёміліся на уроку? Што мы рабілі?

- Адгарніце дзённікі. Запішыце дамашняе заданне: старонка 127 паўтарыць правіла, практыкаванне 219 другая частка задання. Вам трэба будзе запісаць сказы з займеннікамі і сказы з назоўнікамі па ўзору.

Адзнака працы вучняў.