Тэма: «Дзеяслоў. Неазначальная форма дзеяслова» 4 клас

0

Мэты: 

1) Фарміраваць веды аб дзеяслове, як часціне мовы і неазначальнай форме дзеяслова. 

2) Развіваць уменне знаходзіць здеясловы ў тэксце, дапасоўваць іх да назоўнікаў. 3) Актывізаваць беларускамоўны слоўнікавы запас вучняў. 

4) Выхоўваць культуру маўлення шляхам карыстання роднай мовай для адказаў.

Абсталяванне: схема 

Дзеяслоў– часціна мовы, абазначае дзеянне. Пытанні: што робіць? што рабіў? Што зрабіў? Што будзе рабіць? Што зробіць?

Неазначальная форма дзеяслова

што рабіць?                                      – ць, — ці, чы

што зрабіць?

Ход уроку:

Арганізацыйны момант:

— Сядайце, калі-ласка. Мы працягваем вучыцца прыгожа гаварыць і пісаць, таму добра ўсё запамінайце, уважліва слухайце мяне і адзін аднаго. 

2. Праверка дамашняга задання:

(Практыкаванне 224)

— Адкрываем сшыткі, каб праверыць дамашняе заданне. Называем займеннікі, якія вы атрымалі.

Вывучэнне новага матэрыялу: 

Паслухайце мяне ўважліва. (Настаўнік чытае тэкст на старонцы 134) (На дошцы надпіс: дзеяслоў) 

Пагляздіце, чаму ён так называецца?

аналіз матэрыялу:

— Паглядзіце старонка 135 практыкаванне 230. Паслухайце як трэба разважаць. Да назоўніка “скрыпач” я падбіраю дзеяслоў “іграе”. Ён адказвае на пытанне што робіць? Калі дапоўніць сказ атрымаецца так: Скрыпач прыгожа іграе на ўсе лады. Давайце паглядзім у практыкаванне і ўспомнім, што абазначае дзеяслоў? А як вы думаеце, на якія пытанні ён можа адказваць?

2)разбор правіла:

Зараз давайце прачытаем правіла на старонцы 135. Хто раскажа гэта правіла сваімі словамі, можаце падглядваць у схему. 

Хвілінка чыстапісання:

Правядзем хвілінку чыстапісання. Дзеці пішуць спалучэнне “Уў” (Слабыя вучні толькі 3 разы) Прыдумайце дзеяслоў з “ў”. А зарас сказ з гэтым дзеясловам. 

Замацаванне вывучанага:

Старонка 135 практыкаванне 231. Прачытайце заданне ўслых. Выканаем разважаючы поўна, запішам каментуючы.

Старонка 136 практыкаванне 234. Выконваем вусна. Памятаем, што не з дзеясловамі пішацца асобна.

Фізхвілінка.

Вывучэнне новага матэрыялу: 

Паслухайце мяне ўважліва. (Настаўнік чытае тэкст на старонцы 137) 

— Ведаеце, чаму гэта форма так называецца? Надпіс на дошцы: неазначальная – не вызначаецца. Паспрабуйце ў дзеяслова “рабіць” вызначыць лік, род, час.

аналіз матэрыялу:

— Паглядзіце старонка 137 практыкаванне 235. Прачытаем практыкаванне і паразважаем над ім. Давайце паглядзім на якія пытанні адказваюць тут дзеясловы?

2)разбор правіла:

Зараз давайце прачытаем правіла на старонцы 138. Хто раскажа гэта правіла сваімі словамі, можаце падглядваць у схему. Разбярэм прыклад с правіла.

Замацаванне вывучанага:

Старонка 138 практыкаванне 236. Прачытайце. Выканаем пісьмова. Спішам загадкі з адгадкамі, у дужках падпішам пытанні да выдзеленных дзеясловаў. 

Падвядзенне вынікаў:

— Хто скажа, з чым мы знаёміліся на уроку? Што мы рабілі?

— Адгарніце дзённікі. Запішыце дамашняе заданне: старонка 135, 138 паўтарыць правіла, старонка 140 практыкаванне 240. Вам трэба будзе замяніць спалучэнні слоў дзеясловамі ў неазначальнай (пачатковай) форме па ўзору.

Адзнака працы вучняў. Рэфлексія.

 

Leave A Reply

Your email address will not be published.